«Александрыя збірае сяброў». Ужо заўтра!
11-12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).
Штогод на працягу двух дзён для гасцей свята арганізатары рыхтуюць тэматычныя пляцоўкі, канцэртныя і забаўляльныя праграмы, конкурсы, у якіх прымаюць удзел творчыя калектывы, народныя тэатры Магілёўскай вобласці, выступаюць лепшыя майстры мастацтваў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама ўдзельнічаюць творчыя дэлегацыі іншых краін, паведамляе mogilevnews.by.
Кульмінацыяй свята з’яўляецца гала-канцэрт, які завяршаецца маляўнічым феерверкам.
З раскладам грамадскага транспарту можна азнаёміцца па наступнай спасылцы.