З Днём Канстытуцыі!
Гісторыя развіцця канстытуцыйнага заканадаўства на беларускіх землях налічвае не адно стагоддзе. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым.
Сёння, як пісаў наш класік, Беларусь, ужо заняла свой пачэсны пасад між народамі – агульнапрызнана роля нашай краіны ў справе міра і стабільнасці ў рэгіёне і на кантыненце.
Што не менш важна, мы можам упэўнена глядзець у будучыню.
І фундаментам гэтай упэўненасці з’яўляецца наша КАНСТЫТУЦЫЯ. Са Святам!