“Не старэюць душой ветэраны”: XVI  рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў стартуе напрыканцы чэрвеня

Прэзідыумам Савета ФПБ прынятае рашэнне аб правядзенні сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў з 29 чэрвеня 2021 года па 6 мая 2022 года XVI рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

Фестываль пройдзе ў некалькі этапаў:

адкрыццё фестывалю – 29 чэрвеня 2021 года ў г. Мінску;

абласныя (г. Мінска) агляды-конкурсы калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў – з 1 верасня 2021 года па 25 сакавіка 2022 года;

заключныя мерапрыемствы фестывалю – 5-6 мая 2022 года ў г. Мінску.

Пастанова Прэзідума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 26.03.2021 №48 “Аб правядзенні XVI рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.