“Не старэюць душой ветэраны”: XVI рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў стартуе напрыканцы чэрвеня
Прэзідыумам Савета ФПБ прынятае рашэнне аб правядзенні сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў з 29 чэрвеня 2021 года па 6 мая 2022 года XVI рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.
Фестываль пройдзе ў некалькі этапаў:
адкрыццё фестывалю – 29 чэрвеня 2021 года ў г. Мінску;
абласныя (г. Мінска) агляды-конкурсы калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў – з 1 верасня 2021 года па 25 сакавіка 2022 года;
заключныя мерапрыемствы фестывалю – 5-6 мая 2022 года ў г. Мінску.