Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў запрашае на неверагоднае відовішча-вандроўку “7 Таямніц Беларусі”
Асаблівасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу 50 мінут гледачы могуць акунуцца ў гісторыю, культуру, традыцыі Беларусі. Аўтары пастараліся паказаць, чым славіцца наша краіна, а менавіта: традыцыі, культуру, гісторыю, абрады і, вядома ж, нашых людзей.
Гледачы змогуць пабываць у розных эпохах. Напрыклад, з часоў Вялікага Княства Літоўскага яны перанясуцца ў нашы дні і наведаюць “Славянскі базар у Віцебску”, які сёння акумулюе традыцыі і народную творчасць беларусаў.
“Семь таямніц Беларусі” – гэта ўнікальная своеасаблівая пастаноўка, якая неверагодным чынам злучае ў сабе адзінства традыцый многіх пакаленняў беларусаў з тэхналагічнасцю сучаснасці.