Павел ЖУЙКОЎ: Гарантыя нашай паспяховай будучыні — адзінства беларускага народа
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел ЖУЙКОЎ:
Наўрад ці выступленне Кіраўніка дзяржавы на Мінск-арэне пакінула абыякавым удзельнікаў мерапрыемства, а таксама тых, хто сачыў за ім у СМІ, сацыяльных сетках, па ТБ.
Геапалітычная абстаноўка, якая змяняецца на вачах, патрабуе дакладнай расстаноўкі прыярытэтаў, прынцыповай ацэнкі сітуацыі, аператыўнага рэагавання.
Выключна важна разумець ключавыя аспекты сённяшняй сітуацыі і перспектывы: абсалютная каштоўнасць — незалежнасць Беларусі.
Гарантыя нашай паспяховай будучыні — адзінства беларускага народа, павага да меркавання ўсіх грамадзян краіны, незалежна ад іх нацыянальнасці, веравызнання, светаўспрымання.
Галоўнае — павага да законаў краіны, нашых каштоўнасцей, гістарычнай памяці, традыцый. Памяць аб гераічным мінулым нашых продкаў. Са святам!