Навагодняя сустрэча з казкай: Міністр ЖКГ наведаў дзяржаўнае спецыяльнае ПТВ закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловаці

У дзяржаўным спецыяльным ПТВ закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці днямі адбылася навагодняя сустрэча ў межах акцыі “Нашы дзеці” з удзелам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя ХМЕЛЯ, паведамляе Партал камунальнай граматнасці gkx.by.

Навучэнкі СПТВ з хваляваннем чакалі прыезду гасцей і старанна да яго рыхтаваліся. «Касмічнае падарожжа» з першых хвілін захапіла ўсіх без выключэння ўдзелькаў свята і павяло ў чароўны свет навагодніх прыгод. Прысутныя на мерапрыемстве пачэсныя госці былі актыўнымі ўдзельнікамі навагодняга прадстаўлення. Карагоды, творчыя нумары і крэатыўныя конкурсы – свята каля ёлкі падаравала сапраўдную цёплую сустрэчу з дзяцінствам і адчуванне казкі.

А якое ж свята без падарункаў. Выхаванкам установы ад Міністра былі падараваны салодкія пачастункі і сучасная камп’ютарная тэхніка. Сярод пажаданняў, якія прагучалі ў адрас дзяўчат ад Андрэя ХМЕЛЯ – берагчы і цаніць кожны дзень уласнага жыцця, напаўняючы яго добрымі справамі і светлымі марамі.

– Галоўнае – верыць, што ўсё ў жыцці магчыма, калі вельмі моцна гэтага хацець і прыкладваць дзеля гэтага намаганні. Марце і працуйце – і ўсё ў вас атрымаецца. Не забывайце, што вы частка нашай любімай Беларусі, і дзяржава заўсёды будзе пра вас клапаціцца, – пажадаў Андрэй Валер’евіч.

Ад калектыва СПТВ у падарунак госці атрымалі ўласныя вырабы.

Навагоднія святы даюць нам, дарослым, дадатковую магчымасць падарыць дзецям часцінку цяпла, каб яны верылі ў дабро, сваю будучыню, у тое, што патрэбныя сваёй краіне.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *