“Працаваць з кожным”: інтэрв’ю старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Асіповіцкага УКП жыллёва-камунальнай гаспадаркі раённай газеце

Прапануем Вашай увазе інтэрв’ю раённай газеце “Асіповіцкі край”, апублікаванае ў рубрыцы “Прафсаюзнае жыццё”, старшыні пярвічнай прафарганізацыі Асіповіцкага УКП жыллёва-камунальнай гаспадаркі Галіны НАЗАРОВІЧ.

          – У  арганізацыі працуе 744 чалавекі. Зразумела, што пераважная большасць з іх мужчыны, аднак нямала і прадстаўніц прыгожага полу – амаль 240. Шматдзетных сем’яў у нас 26, прычым у сямёх выхоўваецца больш як па чацвёра дзяцей. Зразумела, дзейнасці па ахове мацярынства і дзяцінства надаецца вялікае значэнне. Работа тут прадугледжваецца шматпланавая. Вось, напрыклад, літаральна нядаўна распачаўся новы навучальны год, а наш калектыўны дагавор утрымлівае льготу жанчынам, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту: такім працаўніцам выдзяляецца паўдня з захаваннем сярэдняга заробку. Тое ж і датычна апошняга званка.  Штогод аказваецца матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Акрамя гэтага, прафкамам з мэтай сацыяльнай падтрымкі бацькоў-членаў прафсаюза  таксама выдзяляецца матэрыяльная дапамога  ў рамках агульнарэспубліканскіх акцый “Нашы дзеці” і “Прафсаюзы – дзецям”.

       Якія яшчэ ільготы маюць нашы жанчыны? Так, напярэдадні 8 Сакавіка і Новага года яны працуюць толькі да абедзеннага перапынку. У наступным месяцы будзем адзначаць Дзень маці. Звычайна да гэтага свята прафкамам арганізоўваецца віншаванне і салодкі стол. Тым, хто выхоўвае двух і больш дзяцей да 14-гадовага ўзросту, а таксама адзінокім матулям, якія маюць нават па адным дзіцяці ў такім жа ўзросце, штогадовы водпуск плануецца ў зручны для іх час.

            Асаблівы клопат  пра цяжарных. Калі ёсць заключэнне ўрача, ім можа быць прадастаўлены па асабістых заявах адпачынак без утрымання перад дэкрэтам тэрмінам да двух месяцаў. Пры нараджэнні дзіцяці аказваецца адзіначасовая дапамога у суме трох базавых велічынь ад прадпрыемства і адной – са сродкаў прафсаюза.  Гэта акрамя выплат, устаноўленых дзяржавай.

           Даводзіцца нам працаваць і з праблемным кантынгентам. Маю на ўвазе асоб, якія абавязаны пакрываць расходы на дзяцей, што знахождзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Усяго абавязаных у нас 13,  з якіх 8 – жанчыны. За ўсімі замацаваны адказныя, вядзецца табель уліку працоўнага часу. У выпадку невыхаду на работу  высвятляецца прычына, інфармуецца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і РАУС, факты  парушэння працоўнай дысцыпліны пацвярджаюцца адпаведнымі дакументамі.

       У мэтах далучэння работнікаў да здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку, нашы працаўнікі з энтузіязмам удзельнічаюць у масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах, якія праходзяць у раёне і вобласці, за што неаднаразова ўзнагароджваліся  граматамі і дыпломамі.

           У полі зроку і занятасць дзяцей і моладзі. Так, у летні перыяд прадпрыемствам ужо не ўпершыню арганізоўваўся лагер працы і адпачынку для вучняў сярэдніх школ і гімназіі, сёлета яго наведвала 30 хлопчыкаў і дзяўчынак.  Праходзяць у нас  вытворчую практыку навучэнцы розных вучэбных устаноў горада і вобласці. Так што выхаванне падрастаючага пакалення – таксама адна з нашых задач.

Валянціна КОРБАЛЬ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *