Тлумачэнне Генеральнай пракуратуры Беларусі адносна даплат старшыням прафкамаў

На пытанне чытача газеты «Рэспубліка» адказвае начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Пётр КІСЯЛЁЎ

Я з’яўляюся старшынёй прафсаюзнага камітэта невялікага прадпрыемства. Ці распаўсюджваюцца абмежаванні, устаноўленыя новым Законам «Аб барацьбе з карупцыяй», на старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый? Ці маю права я з пункту гледжання заканадаўства аб бараць­бе з карупцыяй атрымліваць дапла­ты за выкананне адпаведных функцый у прафсаюзнай арганізацыі?

Уладзімір Леанідавіч, г. Віцебск

АДКАЗ. Артыкул 17 Закона ад 15.07.2015 № 305-3 «Аб барацьбе з карупцыяй» устанаўлівае для дзяржаўных службовых асоб, а таксама асоб, прыраўнаваных да дзяржаўных службовых асоб, шэраг абмежаванняў антыкарупцыйнай накіраванасці. Пры гэтым пералікі абмежаванняў для кожнай з названых катэгорый асоб носяць самастойны харак­тар і не супадаюць па сваім змесце.

З улікам арганізацыйна-прававога ста­туса прафесійных саюзаў, замацаванага Законам «Аб прафесійных саюзах», а таксама характару паўнамоцтваў, прадастаўленых старшыні пярвічнай прафса­юзнай арганізацыі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адносіцца да асоб, прыраўнаваных да дзяржаўных службовых асоб.

У сувязі з гэтым на яго распаўсюджваюцца абмежаванні, устаноўленыя ч. 5 арт. 17 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй» у дачыненні да асоб, прыраўнаваных да дзяржаўных службовых асоб. У прыватнасці, Закон абмяжоўвае такіх асоб у пра­ве прымаць маёмасць (падарункі) або атрымліваць іншую выгаду для сябе або для трэціх асоб у выглядзе работы, паслугі ў сувязі з выкананнем асобай, прыраўнаванай да дзяржаўнай службовай асобы, службовых (працоўных) абавязкаў. Гэтае абмежаванне з’яуляецца складовай часткай сістэмы мер па прадухіленні карупцыі.

Паколькі даплаты старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі даюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам на падставе статута прафсаюза, рашэнняў выбар­ных прафсаюзных органаў непасрэдна за рэалізацыю гэтай асобай адпаведных адміністрацыйна-арганізацыйных функцый у прафсаюзнай арганізацыі, атрыманне такіх даплат па сваёй сутнасці не адносіцца да супрацьпраўнага атрымання маёмасці або іншай выгады ў сувязі з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

У той жа час лічым неабходным звярнуць увагу на тую акалічнасць, што нявызваленыя старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый у шмат якіх выпадках маюць таксама іншы (асноўны) від дзейнасці (займаюць адначасова іншую пасаду). У гэтай сувязі нявызвалены старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі можа адносіцца да дзяржаўных службовых асоб па іншай пасадзе, з прычыны чаго на яго будуць распаўсюджвацца абмежа­ванні, прадугледжаныя чч. 1-3 арт. 17 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», якія носяць больш шырокі абмежавальны ха­рактар.

Experience the gaming euphoria at Glory's euphoric gaming paradise , where joy knows no bounds.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *